Categories: Гана (Ghana)

Авіяцыйны салон у Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы ў Гане

У 2018 годзе ў некалькіх афрыканскіх гарадах з поспехам адбыліся авіяцыйныя шоў, што прыцягнулі ўвагу дзясяткаў тысячаў удзельнікаў.

Адно з іх мела месца ў Акры, сталіцы заходнеафрыканскай дзяржавы Гана, на беразе Гвінейскага заліва. Арганізатарамі II-й Міжнароднай аэракасмічнай выставы ў Гане былі прадстаўнікі авіяцыйнай і касмічнай прамысловасці з Ганы, Нігерыі, Егіпту, Гвінеі, Лівіі, Кот-д’Івуару, С’ера-Леонэ, Замбіі, тога і ПАР. Тэмпы развіцця авіяцыі ў Гане за 2017 год склалі 9%, што перасягнула найбольш смелыя прагнозы спецыялістаў авіягаліны.

Выстава ўключала дэманстрацыю як авіяцыйнага, так і касмічнага абсталявання і выклікала вялікую цікавасць з боку вытворцаў, патэнцыйных пакупнікоў паветранай тэхнікі, а таксама афрыканскіх і заходнееўрапейскіх банкаў.

Для ўдзелу ў авіяцыйных салонах кампанія Aviav TM (Cofrance SARL) прапануе арэнду самалётаў і верталётаў з суправаджэннем надзейных вопытных экіпажаў або без іх. Авіяцыйныя шоў прадастаўляюць выдатную магчымасць для заключэння дзелавых дамоваў, гандлёвых здзелак у сферы авіяцыі і галіновага сэрвісу.

Авіяцыйны салон 2018 года адбыўся на аэрадроме адзінага ў Гане міжнароднага аэрапорта імя генерала Катока, вядомага сваімі інавацыйнымі распрацоўкамі ў сферы авіяцыйнай экалогіі і электроннай сувязі.

Чатыры працоўныя дні салона ажыццяўлялася праграма па такіх пытаннях:

– паляпшэнне якасці абслугоўвання пасажыраў;

– абнаўленне парку паветраных судоў;

– пашырэнне сеткі маршрутаў унутры Афрыкі і за яе межамі;

– выпрабаванне новай тэхнікі;

– дызайн салонаў;

– тэхнічнае абслугоўванне самалётаў;

– касмічны сектар.

У працы выставы вялікая ўвага надавалася кадравым пытанням, усталяванню цеснай сувязі аэрапортавых структураў з турыстычнымі аператарамі. У сітуацыі хуткага развіцця афрыканскай авіяцыі востра паўстала пытанне аб інавацыйных зменах у тэхніцы і ў сэрвісе, праблемы развязваліся цягам двухдзённай тэматычнай канферэнцыі з прыцягненнем спецыялістаў рознага профілю. Вынікамі работы авіяцыйнага салона стала набыццё новай авіяцыі. Так, авіякампанія Passion Air з Ганы набыла тры самалёты маркі Бамбардзір Q400 для пасажырскіх і грузавых перавозак. Набыткі, на думку афрыканскіх авіятараў, дапамогуць палепшыць абслугоўванне пасажыраў і значна пашырыць геаграфію палётаў з Заходняй Афрыкі ў іншыя рэгіёны краіны і на іншыя кантыненты.

У 2019 года ў Гане, па падліках спецыялістаў, збярэцца рэкордная колькасць удзельнікаў – 15 тысяч чалавек, і будзе магчымасць агледзець выстаўленыя ў павільёнах і на пляцоўках трыста адзінак паветранай тэхнікі і складнікаў. Сто пяцьдзясят дэлегацый з розных краін свету возьмуць удзел у працы экспазіцыі і тэматычных сімпозіумаў заяўленага мерапрыемства.
admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Грузовые авиаперевозки между Францией и странами Африки

{:ru}Поток авиационных грузоперевозок в Африку растет год от года, так, в доковидные времена объем грузоперевозок…

6 months ago

Топ лучших пляжей Королевства Марокко.

{:ru}Описаны три лучших пляжа в Марокко. Каждый отдыхающий найдет себе занятие по вкусу. Все красиво…

1 year ago

Авиакомпания DeltaAirLines получила разрешение на полеты в ЮАР

Delta Air Lines сделала официальное заявление о том, что она получила разрешение начать полеты из…

2 years ago

Кения – торговые ворота в Африку. Можно ли там делать бизнес?

Кения сильна, открыта и динамична. Это либеральный центр восточноафриканской торговли. Там говорят на английском языке,…

2 years ago

Медэвакуация из Нигерии

{:ru}Нигерия – прекрасная страна с потрясающими пейзажами и шумными городами. Однако качество медицинских услуг здесь…

2 years ago

Медэвакуация из Южной Африки

{:ru}Южная Африка – удивительная страна с богатой историей и потрясающей географией, которая ежегодно привлекает миллионы…

2 years ago